БЕЛАРУСЬ U17 — "ДЫНАМА-МІНСК": УСЕ ГАЛЫ
У нядзелю, 10 верасня, "бела-сінія" правялі эксперыментальным складам спарынг са зборнай Беларусі, сфармаванай з футбалістаў не старэйшых 2007 года нараджэння. Падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі святкавалі пераканаўчую вікторыю — 6:0.
Відэа ўсіх трапных стрэлаў у кантрольным паядынку дасяжна на Youtube-канале мінскага "Дынама".
Прыемнага прагляду!