АЎТОГРАФ-СЕСІЯ FC DMEDIA — У ФАН-ЗОНЕ WINLINE
Перад нядзельным чэмпіянатным паядынкам "бела-сініх" з "Нёманам" на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" будзе працаваць яскравая, маляўнічая, прывабная фан-зона Winline, тытульнага партнёра нашага клуба.
Адкрыццё — у 17.00 адразу за ўваходам на тэрыторыю арэны праз гістарычную арку.
Менавіта там адбудзецца аўтограф- і фотасесія FC DMedia — гэта выдатная мажлівасць сустрэцца і затусаваць з любімымі блогерамі Ўладам Бадабумам, Лёшам Майсаком, Аркашам, Даняй Подам, Андрэем RAZE, вядомымі ў мінулым футбалістамі Віталем Радзівонавым, Ігарам Шытавым і іншымі.
Блізу прыпаркуюць новы аўтобус мінскага "Дынама", брэндаваны сімволікай Winline — рабіце здымкі на фоне і дзеліцеся ў сваіх сацсетках!
Нагадваем, што ўсе, хто прыйшоў, узростам ад 21 года пры наяўнасці пашпарта маюць шанс выйграць PlayStation 5 і яшчэ нямала прызоў ад Winline.