АРЦЁМ БЫКАЎ ЗГУЛЯЎ 250-Ы ПАЯДЫНАК ЗА "ДЫНАМА-МІНСК"
Нядзельны матч з "Шахцёрам" (4:0) стаў асаблівым для яшчэ аднаго футбаліста — 250-м для Арцёма БЫКАВА ў форме "бела-сініх".
Дэбют адбыўся 29 чэрвеня 2011 года — выхадам на замену ў выязной сустрэчы 1/16 фінала Кубка Беларусі супраць "Слуцка".
Разбіўка гульняў 30-гадовага ўніверсала па турнірах за нашу каманду выглядае так: чэмпіянат — 198 (23 галы), Кубак — 26 (2), Ліга Еўропы — 20 (3), Ліга канферэнцый — 6.
Віншуем Арцёма і чакаем новых гучных юбілеяў у складзе мінскага "Дынама"!