АПРАБАВАЛІ ГАЗОН СТАДЫЁНА "АРХЕЙ"
Футбалісткі "Дынама"-БДУФК правялі трэніроўку напярэдадні старту ў жаночай Лізе чэмпіёнаў-2023/24.
Паездка на аўтобусе ад кішынёўскага Varta Elita Hotel, дзе размясцілася наша каманда, да стадыёна "Архей" у аднаіменным горадзе заняла каля гадзіны. Занятак прайшоў у камфортных умовах — бязвоблачна і пры тэмпературы +23 градусы.
Такое надвор’е сіноптыкі прагназуюць і ў сераду, 6 верасня, калі падначаленым Юрыя Малеева належыць пазмагацца з малдаўскай "Агарыстай" з Аненій-Ноя. Пачатак матчу — у 18.00.
Нагадаем, што пераможца праз некалькі дзён там жа аспрэчыць пуцёўку ў наступны этап з нідэрландскім "Аяксам".