АЛЯКСАНДР СЯЛЯВА І ДУШАН БАКІЧ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 22-ГА ТУРА
 
								
							Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла свой варыянт сімвалічнай зборнай па выніках 22-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе.
У "камандзе тыдня" — два прадстаўнікі мінскага "Дынама", якое на выездзе з лікам 4:0 узяло верх над "Шахцёрам".
Адзначанымі аказаліся паўабаронца Аляксандр СЯЛЯВА (запісаў у асабісты актыў галявую перадачу), і чарнагорскі форвард Душан БАКІЧ (забіты мяч + асістэнцкі бал).
Для Сялявы гэта дэбютнае ў гэтым годзе ўключэнне ў сімвалічную зборную, для Бакіча — 3-е (таксама пасля 18-га і 21-га тура).

 
						 
							 
							 
							
							






 
								 
								