АКТЫЎНАСЦІ ПЕРАД МАТЧАМ "ДЫНАМА-МІНСК" — "НЁМАН"
Сёння ўвечары позіркі вялікай колькасці прыхільнікаў айчыннага футбола будуць прыкаваныя да сталічнага Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" (вул. Кірава, 8/6), дзе пазмагаюцца лідары чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе. Падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі пачнуць высвятляць адносіны з супернікамі з гарадзенскага "Нёмана" ў 18.30.
Запрашаем на арэну загадзя — абодва ўваходы з боку вул. Кірава адкрыюцца ў 17.00. Унутры заўзятараў чакае шмат чаго цікавага:
- зона актыўнасці нашага тытульнага партнёра — кампаніі Winline, дзе сваіх уладальнікаў знойдуць крутыя падарункі, у тым ліку PlayStation 5
- клубны аўтобус, забрэндаваны па-новаму — у стылістыцы Winline
- аўтограф-сесія хлопцаў з FC DMedia
- пункт продажу афіцыйнай атрыбутыкі і сувенірнай прадукцыі "бела-сініх" — набывайце матчавыя праграмкі і ўдзельнічайце ў розыгрышы выдатных прызоў
- маскот Дынамоша, гатовы ўздымаць настрой юным і не толькі гасцям
Ну а потым займаем месцы на трыбунах — і падтрымліваем любімую каманду!