50-Ы МАТЧ АРЫНЬЁ ЗА "БЕЛА-СІНІХ"
Найважнейшы паядынак айчыннага элітнага дывізіёна-2023 з "Нёманам" (2:1) аказаўся для бразільскага абаронцы АРЫНЬЁ юбілейным — 50-м афіцыйным у складзе мінскага "Дынама".
Лацінаамерыканскі легіянер праводзіць ужо другі сезон у форме "бела-сініх" — і за гэты час прыняў удзел у 42 матчах чэмпіянату (2 галы + 7 выніковых перадач), 3 — Кубка Беларусі, 5 — Лігі канферэнцый.