ЗГУЛЯЕМ ЯШЧЭ І З "ГОМЕЛЕМ"
 
								
							У спарынг-праграму асноўнага склада "бела-сініх" дабаўлены матч з "Гомелем" — у суботу, 4 лютага. Стартавы свісток прагучыць у 17.30.
Нагадаем, што ў той жа дзень падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі пазмагаюцца з мазырскай "Славіяй" — пачатак гульні а 15-й гадзіне.
Абодва кантрольных паядынкі адбудуцца на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А).
 
						 
							 
							 
							
							






 
								 
								