ЗАРЫНА КАПУСЦІНА — ФУТБАЛІСТКА "ДЫНАМА"-БДУФК
Кантракт з жаночай камандай ФК "Дынама-Мінск" падпісала паўабаронца Зарына Капусціна.
Зарына нарадзілася 15 лістапада 1998 года ў Магілёве, з'яўляецца выхаванкай мясцовай СДЮШАР-7. Гуляла за сталічны РДВАР, сезон-2018 правяла ў польскім AZS PWSZ з Бяла-Падляскі.
У 2021-22 гадах выступала за магілёўскі "Днепр" (50 матчаў, 23 галы).
ФК "Дынама-Мінск" вітае Зарыну ў сваіх шэрагах і зычыць паспяховай кар'еры ў складзе нашай каманды!