ВЫКЛІК У ЮНАЦКІЯ ЗБОРНЫЯ
Напрыканцы гэтага тыдня ў сталічным футбольным манежы стартуе 19-ы па ліку "Кубак развіцця" — традыцыйны міжнародны турнір, у якім выступяць восем зборных, сфармаваных з хлопцаў не старэйшых за 2006 год нараджэння.
Удзел у спаборніцтвах могуць прыняць сямёра прадстаўнікоў мінскага "Дынама".
У заяўку каманды Беларусі U17 уключаны Міхаіл АЛЯКСАНДРАЎ, Арцём ВАСКАБОЙНІКАЎ, Трафім МЕЛЬНІЧЭНКА, Арцём САКАЛОЎСКІ, Арцём БЕЛАВУС.
У зборную U17 выкліканы Павел АПЯЦЁНАК і Кірыл БУЦЭВІЧ.
Адзначым, што Аляксандраў, Васкабойнікаў, Мельнічэнка, Сакалоўскі і Апяцёнак працуюць у дублі "бела-сініх" пад кіраўніцтвам трэнерскага штаба на чале з Дзмітрыем Лянцэвічам.
Расклад матчаў групавой стадыі "Кубка развіцця" з удзелам нашых гульцоў.
Нядзеля, 5 лютага
15.10. Беларусь U16 — Іран U17
18.00. Беларусь U17 — Узбекістан U17
Аўторак, 7 лютага
15.40. Беларусь U16 — Таджыкістан U17
18.00. Беларусь U17 — Расія U16
Чацвер, 9 лютага
15.40. Беларусь U16 — Расія U17
18.00. Беларусь U17 — Казахстан U17