ВІНШУЕМ МІХАІЛА ВЕРГЯЕНКУ
Сёння 73-і дзень нараджэння святкуе вядомы ў мінулым брамнік мінскага "Дынама" Міхаіл Вергяенка.
Міхаіл Нікіфаравіч паўдзельнічаў у напісанні многіх слаўных старонак гісторыі нашага клуба: правёў тут 13 сезонаў як гулец, стаўшы ўладальнікам залатога медаля чэмпіёна Савецкага Саюза-1982, ужо ў якасці галоўнага трэнера неаднаразова прыводзіў "бела-сініх" да перамогі ў беларускай найвышэйшай лізе ў пачатку 90-х.
Апроч таго, узначальваў нацыянальную зборную краіны. А ў новым тысячагоддзі аддаў увесь свой багаты досвед і веды развіццю айчыннага футбола, працуючы на розных кіруючых пасадах у АБФФ.
ФК "Дынама-Мінск" віншуе Міхаіла Вергяенку і зычыць моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычарпальнага аптымізму, рэалізацыі ўсіх планаў!