Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ТРЭНЕРСКІ ШТАБ ВАДЗІМА СКРЫПЧАНКІ

04.01.2023

Сфармаваны трэнерскі штаб галоўнай каманды "бела-сініх".

Асіставаць Вадзіму Віктаравічу Скрыпчанку будуць Ігар Анатольевіч Слесарчук, Дзяніс Аляксандравіч Зубкоўскі і Андрэй Мікалаевіч Дрозд, які сканцэнтруецца на працы з варатарамі. Апроч таго, у асноўным складзе застаюцца Дыяна Тропнікава і Аляксандр Быліна.

Ігар Слесарчук — выхаванец латвійскага футбола, на радзіме выступаў за "Сконта", "Венту", "Венцпілс", разам з "Талінам Садамам" станавіўся бронзавым прызёрам чэмпіяната Эстоніі, двойчы ўладальнікам Кубка і Суперкубка краіны. Гуляў за расійскія "Валгар-Газпром-2" і "Машук"-КМВ. У 1998-м падпісаў кантракт з мазырскай "Славіяй", якой дапамог заваяваць тытул чэмпіёна Беларусі і Кубак краіны. У 2002-м перайшоў у салігорскі "Шахцёр" — зноў узняў над галавой Кубак плюс прымерыў бронзу найвышэйшай лігі. Пазней абараняў колеры "Віцебска", магілёўскага "Дняпра", у 2014-м вярнуўся ў "Славію", дзе праз год завяршыў гульнявую кар'еру і заняў пасаду галоўнага трэнера дубля. З'яўляўся памочнікам Вадзіма Скрыпчанкі ў жодзінскім "Тарпеда"-БелАзе (2019) і "Мінску" (2021), узначальваў "Асіповічы" (2020).

Дзяніс Зубкоўскі цягам доўгага часу працаваў у структуры ФК "Мінск", у мінулым сезоне асіставаў Вадзіму Скрыпчанку ў галоўнай камандзе "гараджан".

Андрэй Дрозд на прафесійным узроўні дэбютаваў у сталічнай "Атацы-Аўры" (1995-97). У далейшым выступаў за салігорскі "Шахцёр", "Лунінец", жодзінскае "Тарпеда", "Белшыну", "Смаргонь". У 2011-21 гадах рыхтаваў варатароў у барысаўскім БАТЭ, дзе прайшоў шлях ад дзіцяча-юнацкай школы да галоўнай каманды. У 2022-м працаваў у юнацкіх зборных Беларусі.

Зычым новаму трэнерскаму штабу мінскага "Дынама" максімальных поспехаў у сезоне!