СЁННЯ ВАЛЯНЦІНУ БЯЛЬКЕВІЧУ СПОЎНІЛАСЯ Б 50 ГАДОЎ
Сёння, 27 студзеня, аднаму з найлепшых футбалістаў Беларусі ўсіх часоў Валянціну БЯЛЬКЕВІЧУ споўнілася б 50 гадоў.
Шлях да велічы Бялькевіч пачаў у мінскім "Дынама" — і хутка ўлюбіў у сябе трыбуны гросмайстарскім разуменнем гульні, ювелірным абыходжаннем з мячом, уменнем аддаць тонкую перадачу і прабіць з любой дыстанцыі. У складзе "бела-сініх" заваяваў мноства трафееў, правёў 167 афіцыйных паядынкаў, забіў 67 мячоў, а потым цягам многіх сезонаў ззяў у шэрагах кіеўскіх аднаклубнікаў.
У памяці заўзятараў Валянцін застаўся не толькі выдатным плэймэйкерам, але і сапраўдным джэнтльмэнам на полі, а таксама вельмі сціплым і добрым чалавекам у паўсядзённым жыцці.
Сэрца знакамітага паўабаронцы прыпынілася 1 жніўня 2014 года...