СЯРГЕЙ КІСЛЯК РАЗВІТАЎСЯ З "ДЫНАМА"
Пасля сканчэння тэрміну дзеяння кантракта паўабаронца Сяргей Кісляк развітаўся з мінскім "Дынама".
Вопытны футбаліст вярнуўся у склад "бела-сініх" перад сезонам-2021. З таго часу згуляў 35 афіцыйных матчаў, запісаў на асабісты рахунак па 5 галоў і асістэнцкіх балаў. Цягам двух сезонаў насіў капітанскую павязку, заваяваў бронзавыя медалі чэмпіяната Беларусі-2021.
ФК "Дынама-Мінск" дзякуе Сяргею за працу і ўнёсак у вынікі каманды, зычыць поспехаў у далейшай кар'еры!