СПАРЫНГ-ПРАГРАМА МІНСКАГА "ДЫНАМА"
У межах падрыхтоўкі да чэмпіяната Беларусі-2023 ў найвышэйшай лізе галоўная каманда мінскага "Дынама" плануе правесці дзевяць кантрольных паядынкаў.
Папярэдні расклад выглядае так:
21 студзеня — "Нёман" (Гродна)
28 студзеня — "Энергетык"-БДУ (Мінск)
4 лютага — "Славія" (Мазыр)
11 лютага — "Белшына" (Бабруйск)
18 лютага — "Слуцк"
22 лютага — "Іслач" (Мінскі р-н)
25 лютага — "Энергетык"-БДУ
4 сакавіка — "Хваля" (Пінск)
11 сакавіка — "Днепр" (Магілёў)
Інфармацыя пра месца правядзення і час пачатку матчаў будзе своечасова размяшчацца на афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках нашага клуба.