ПАДТРЫМАЛІ ХАКЕЙНЫХ АДНАКЛУБНІКАЎ
Прадстаўнікі нашай галоўнай каманды — абаронца Максім ШВЯЦОЎ і нападнік Уладзімір ХВАШЧЫНСКІ — правялі вечар нядзелі на "Мінск-Арэне", дзе паназіралі за паядынкам хакейных землякоў-аднаклубнікаў з екацерынбургскім "Аўтамабілістам" у межах чэмпіяната КХЛ-2022/23.
Хлопцы таксама паўдзельнічалі ў працы live-студыі ў адным з перапынкаў паміж перыядамі: падзяліліся ўражаннямі ад убачанага, расказалі пра нядаўні ўласны досвед выхаду на лёд і пачулі зычэнні поспехаў у футбольным сезоне-2023.
Адзначым, што ўчора ХК "Дынама-Мінск" перерваў серыю няўдач, адолеўшы лідара канферэнцыі "Ўсход" у авертайме з лікам 3:2.