ПАЧАЛІ ПРАЦАВАЦЬ У ДВУХРАЗОВЫМ РЭЖЫМЕ
Сёння раніцай асноўны склад "бела-сініх" адкрыў праграму вучэбна-трэніровачнага збора, які ўключыць у сабе працу пераважна ў двухразовым рэжыме.
Штаб Вадзіма Скрыпчанкі мае ў распараджэнні 25 гульцоў:
брамнікі — Фёдар ЛАПАУХАЎ, Арцём МАКАЎЧЫК, Андрэй СІНЕНКА, Дзяніс ШПАКОЎСКІ;
абаронцы — Раман БЕГУНОЎ, Аляксей ВАКУЛІЧ, Мацвей ДУБАТОЎКА, Уладзіслаў КАЛІНІН, Кірыл КОЎШ, Аляксандр МІХАЛЕНКА, Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, Аляксандр САЧЫЎКА, Руслан ХАДАРКЕВІЧ, Іван ХАВАЛКА, Максім ШВЯЦОЎ;
паўабаронцы — Раман ДАВЫСКІБА, Мікіта ДЗЕМЧАНКА, Ілля ДУБІНЕЦ, Уладзіслаў КРОЛІК, Антон ПУЦІЛА, Глеб РОЎДА, Аляксандр СВІРЭПА, Андрэй РЫЛАЧ;
нападнікі — Дзмітрый ЛАТЫХОЎ, Уладзімір ХВАШЧЫНСКІ.
Хаўбек Павел Сядзько па-за агульнай групай з-за хваробы, а легіянеры, у якіх дзейсныя кантракты з "Дынама", — леваногі ўніверсал бразілец Арыньё і чарнагорскі форвард Душан Бакіч, далучацца да абоймы ў хуткім часе.
Нагадаем, што першы ў 2023 годзе кантрольны матч наша каманда правядзе ў суботу, 21 студзеня, — з гарадзенскім "Нёманам".