ПЕРАДСЕЗОНКА "ДЫНАМА": СТАРТ ТРЭНІРОВАК
Сёння галоўная каманда мінскага "Дынама" пачала трэніроўкі ў межах падрыхтоўкі да чэмпіяната Беларусі-2023. Пад кіраўніцтвам Вадзіма Скрыпчанкі футбалісты правялі першы занятак на стадыёне "Дынама-Юні". Тут жа пройдзе і ўвесь стартавы этап перадсезонкі.
На гэтым тыдні дынамаўцы будуць працаваць да 6 студзеня ўключна, а на наступным прыступяць да двухразовых трэніровак. У хуткім часе з'явіцца інфармацыя па кантрольных матчах, а таксама поўны спіс гульцоў, якім належыць правесці збор.
Сачыце за перадсезонкай нашага асноўнага склада на афіцыйным сайце клуба і ў сацыяльных сетках "бела-сініх"!