КАРАТАЙ І РАДЗІВОНАЎ АДДАДЗЕНЫ Ў АРЭНДУ
Два гульцы ФК "Дынама-Мінск" да сканчэння сезона-2023 будуць выступаць на правах арэнды за іншыя каманды айчыннага топ-дывізіёна.
18-гадовы Арцём КАРАТАЙ далучыўся да мазырскай "Славіі".
Выхаванец лідскай ДЮСШ і сталічнай Акадэміі футбола АБФФ, папоўніў склад "бела-сініх" летам 2021-га, гуляў за каманду U18 у юнацкім першынстве краіны.
У чэрвені 2022-га быў аддадзены ў арэнду ў "Астравец" (Д2): 9 матчаў, 8 прапушчаных мячоў.
Мае ў актыве два паядынкі за юніёрскую (U19) зборную Беларусі.
22-гадовы абаронца Кірыл РАДЗІВОНАЎ пастараецца замацавацца ў прысталічнай "Іслачы".
Выхаванец нашага клуба, выступаў за дублёраў. У далейшым знаходзіўся ў арэндах у "Смалявічах" (другая палова 2020-га; 8 сустрэч) і "Белшыне" (2021-22; 58 матчаў, 1 гол), якой дапамог вярнуцца ў найвышэйшую лігу, дзе з'яўляўся гульцом асноўнай абоймы.
Зычым хлопцам найлепшым чынам зарэкамендаваць сябе на новых працоўных месцах!