ГЛЕБ РОЎДА РАЗВІТАЎСЯ З "ДЫНАМА"
Паўабаронца Глеб Роўда пакінуў склад "бела-сініх".
Выхаванец Акадэміі ФК "Дынама-Мінск" упершыню выйшаў на поле ў форме галоўнай каманды 24 кастрычніка 2020-га — у дамашнім кубкавым супрацьстаянні з бабруйскай "Белшынай".
У 2022-м на правах арэнды перабраўся ў "Іслач" (21 матч, 1 гол). Мае ў актыве адзін паядынак за моладзевую зборную Беларусі.
Зычым Глебу здароўя, поспехаў і максімальнай самарэалізацыі!