ДЗМІТРЫЙ ЛАТЫХОЎ РАЗВІТАЎСЯ З "БЕЛА-СІНІМІ"
Нападнік Дзмітрый Латыхоў развітаўся з мінскім "Дынама".
Выхаванец Акадэміі "бела-сініх" дэбютаваў за асноўны склад 23 чэрвеня 2021-га — у выязной кубкавай дуэлі з "Лідай". У выніку запісаў на асабісты рахунак 33 афіцыйныя гульні ў форме нашай галоўнай каманды, забіў 6 мячоў. Статыстыка ў моладзевай зборнай Беларусі: 4 паядынкі, 3 галы.
ФК "Дынама-Мінск" дзякуе Дзмітрыю за супрацу і зычыць поспехаў на футбольных палях!