ДЫНАМАЎСКІ САЗВОН
У 2023 годзе мінскаму "Дынама" для вырашэння задач неабходна максімум падтрымкі з трыбун, асабліва ў дамашніх матчах. У барацьбе за заўзятараў усе сродкі добрыя, таму ў бой ідзе і цяжкая артылерыя — галоўны трэнер Вадзім СКРЫПЧАНКА з вопытным абаронцам Сяргеем ПАЛІЦЕВІЧАМ паспрабавалі сябе ў новай, нязвычнай ролі.
Ад абодвух патрабавалася дасягнуць поспеху ў тэлефонным продажы — пераканаць тых, хто вагаецца, падоўжыць дзеянне абанементаў на наступны сезон. І не проста пераканаць, а выкарыстоўваць у размове пэўныя фразы.
Дынамаўскі сазвон, арганізаваны разам з надзейным партнёрам "бела-сініх" — букмекерскай кампаніяй Winline, ва ўсіх сэнсах атрымаўся. Падрабязнасці — у відэа на афіцыйным клубным Youtube-канале.