ДУБЛЁРЫ ЗГУЛЯЮЦЬ ЯШЧЭ ВОСЕМ СПАРЫНГАЎ
Дублёры мінскага "Дынама" на мінулым тыдні адкрылі спарынг-праграму ў межах падрыхтоўкі да сезона-2023 — і ўзялі верх над рэзервістамі жодзінскага "Тарпеда"-БелАЗа з лікам 2:0.
Падначаленыя Дзмітрыя Лянцэвіча плануюць згуляць яшчэ восем кантрольных паядынкаў. Наступны адбудзецца ў суботу, 28 студзеня, на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А) — супраць прадстаўніка першай лігі "Маладзечна-2018". Пачатак у 15.30.
Далейшы расклад матчаў і супернікаў выглядае так:
серада, 1 лютага, — зборная Беларусі U17;
субота, 11 лютага, — "Астравец" (Д2);
субота, 18 лютага, — "Слуцк"-дубль;
серада, 22 лютага, — "Арсенал" (Дзяржынск, Д2);
субота, 25 лютага, — "Хваля" (Пінск, Д2);
субота, 4 сакавіка, — "Баранавічы" (Д2);
субота, 11 сакавіка, — БДУ (Д3).