ДУБЛЁРЫ АДКРЫЮЦЬ СПАРЫНГ-ПРАГРАМУ
Дублёры "бела-сініх" вядуць актыўную падрыхтоўку да сезона-2023 на родным стадыёне "Дынама-Юні", дзе ў суботу, 21 студзеня, адкрыюць праграму кантрольных матчаў. У суперніках — рэзервісты жодзінскага "Тарпеда"-БелАЗа. Стартавы свісток прагучыць у 17.30.
У трэнерскім штабе Дзмітрыя Лянцэвіча адбылося змяненне. За прагрэс брамнікаў цяпер адказны Аляксандр МАРЦЁШКІН, які раней выконваў тыя ж абавязкі ў галоўнай камандзе. А Ўладзімір ЮРКЕВІЧ пачаў працаваць з юнымі галкіперамі ў клубнай Акадэміі.