#ДАМЫДЫНАМА ПАЧАЛІ ПАДРЫХТОЎКУ ДА СЕЗОНА
Сёння жаночая каманда "бела-сініх" афіцыйна адкрыла праграму перадсезонкі. Падначаленыя Юрыя Малеева будуць працаваць на стадыёне "Дынама-Юні".
Падрыхтоўку пачалі 18 гульцоў:
брамнікі — Кацярына Ўласевіч, Кацярына Кавальчук;
абаронцы — Настасся Папова, Дар'я Татарын, Арына Сітнікава, Юлія Слясарчык, Настасся Кунцэвіч, Ксенія Кубічная;
паўабаронцы — Ганна Піліпенка, Настасся Шупо, Настасся Шлапакова, Аліна Харашчак, Зарына Капусціна, Таццяна Петрулевіч (Маркушэўская), Віта Нікалаенка;
нападнікі — Вікторыя Валюк, Дар'я Сцяжко, Кацярына Дудко.
Настасся Ліннік з-за наступстваў траўмы працуе на індывідуальным плане.
У хуткім часе стане вядомы расклад лютаўскіх кантрольных матчаў нашых дзяўчат.