"БЕЛА-СІНІЯ" ЗГУЛЯЮЦЬ З "ЭНЕРГЕТЫКАМ"-БДУ
У суботу, 28 студзеня, галоўная каманда "бела-сініх" у кантрольным матчы сустрэнецца са сталічным "Энергетыкам"-БДУ. Супернікі пазмагаюцца на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А) — стартавы свісток прагучыць а 12-й гадзіне.
Запрашаем заўзятараў на трыбуны!
У жывым эфіры сачыць за гульнёй падначаленых Вадзіма Скрыпчанкі можна дзякуючы трансляцыі на афіцыйным клубным Youtube-канале.
Нагадаем, што ў першым спарынгу перадсезонкі нашы хлопцы ўзялі верх над гарадзенскім "Нёманам" з лікам 6:0.