"БЕЛА-СІНІЯ" ВЫЙШЛІ НА ЛЁД
Сённяшні рабочы дзень галоўнай каманды мінскага "Дынама" абмежаваўся адной трэніроўкай — хлопцы правялі паўтары гадзіны на лёдзе канькабежнага стадыёна культурна-спартыўнага комплекса "Мінск-Арэна".
"Бела-сінія", падзеленыя на некалькі груп, спаборнічалі ў "вясёлых эстафетах", гулялі ў "квадраты" і арганізавалі серыю міні-матчаў.
Найлепшыя кадры незвычайнага занятку — у фотагалерэі ад клубнай прэс-службы.