АРЦЁМ БЫКАЎ ЗАСТАЕЦЦА Ў "ДЫНАМА"
30-гадовы паўабаронца Арцём БЫКАЎ падпісаў новы кантракт з мінскім "Дынама".
У мінулым сезоне вопытны выканаўца правёў у складзе нашай каманды 33 афіцыйных матчы (6 галоў + 3 асістэнцкіх балы).
Увогуле ж за час знаходжання ў абойме "бела-сініх" — 2011-15, 2016-18, з 2021-га — Быкаў прыняў удзел у 229 паядынках, забіў 24 мячы, станавіўся срэбраным (2014, 2017) і бронзавым (2013, 2016, 2021) прызёрам чэмпіянатаў Беларусі.
Спадзяемся, у гэтым годзе Арцём дапаможа "Дынама" ў вырашэнні ўсіх задач!