АЛЯКСЕЙ ФІРСАЎ ПЕРАЙШОЎ У БРЭСЦКАЕ "ДЫНАМА"
 
								
							Абаронца "бела-сініх" Аляксей ФІРСАЎ да сканчэння сезона-2023 будзе гуляць у статусе арандаванага за брэсцкае "Дынама".
Выхаванец нашай клубнай Акадэміі ў 2019-21 гадах выступаў за дублёраў, у 2022-м на правах арэнды знаходзіўся ў магілёўскім "Дняпры" — і прыняў удзел у 23 афіцыйных матчах.
Двойчы прымяраў форму моладзевай зборнай Беларусі.
 
						 
							 
							 
							
							






 
								 
								