АЛЯКСАНДР ПАЗНЯК — ГУЛЕЦ МІНСКАГА "ДЫНАМА"
Кантракт з ФК "Дынама-Мінск" падпісаў абаронца Аляксандр ПАЗНЯК.
Навабранец "бела-сініх" нарадзіўся 23 ліпеня 1994-га ў Лідзе, з’яўляецца выхаванцам мясцовай ДЮСШ (першы трэнер Алег Леанідавіч Фралоў).
З 15 гадоў знаходзіўся ў структуры гарадзенскага "Нёмана", за галоўную каманду якога дэбютаваў 14 верасня 2014-га — у паядынку найвышэйшай лігі з магілёўскім "Дняпром". У 2017-м заваяваў бронзу чэмпіяната краіны ў складзе салігорскага "Шахцёра", потым выступаў за "Гарадзею" (2018, 2019-20), "Нёман" (2019), брэсцкае "Дынама" (2021), паўночнамакедонскі "Работнічкі" (2021), "Мінск" (2022), казахстанскі "Шахцёр" з Караганды (2022).
У лютым 2020-га згуляў адзіны пакуль матч за нацыянальную зборную Беларусі — кантрольны супраць балгар.
ФК "Дынама-Мінск" вітае Аляксандра ў сваіх шэрагах і зычыць правесці тут самы паспяховы этап у кар’еры!