АЛЕГ НІКІФАРЭНКА — У МІНСКІМ "ДЫНАМА"
 
								
							Кантракт з ФК "Дынама-Мінск" падпісаў паўабаронца Алег НІКІФАРЭНКА.

Навабранец "бела-сініх" нарадзіўся 17 сакавіка 2001 года ў Магілёве. Выхаванец школы мясцовага "Дняпра" (першы трэнер Якаў Гдалевіч Ржаўскі), выпускнік Акадэміі футбола АБФФ. На прафесійным узроўні дэбютаваў у форме брэсцкага "Дынама" — 25 мая 2019-га ў чэмпіянатным супрацьстаянні з гарадзенскім "Нёманам".

У далейшым выступаў за брэсцкі "Рух" (2020-21), у сезоне-2022 з'яўляўся адным з лідараў прысталічнай "Іслачы" (29 матчаў ва ўсіх турнірах, 5 галоў + 5 выніковых пасоў).

У складзе моладзевай зборнай Беларусі згуляў 13 паядынкаў, забіў 5 мячоў.
ФК "Дынама-Мінск" вітае Алега і зычыць дабіцца максімальных поспехаў у шэрагаў нашага клуба!
 
						 
							 
							 
							
							






 
								 
								