АБДУЛ БАНДААГО СТАЎ ГУЛЬЦОМ МІНСКАГА "ДЫНАМА"
Кантракт з ФК "Дынама-Мінск" падпісаў паўабаронца Абдул БАНДААГО.
Наш навабранец нарадзіўся 30 мая 1998-га ў сталіцы Буркіна-Фасо — Уагадугу. Футболам пачаў займацца ў 7 гадоў у акадэміі "Tout Puissant de Koumassi" (Абіджан, Кот-Д'Івуар).
На ранніх этапах кар'еры выступаў за італьянскія "Фідэнцу", "Віртус Кастэльфранка", "Ленціджоне". У 2019-м змяніў Апенінскі паўвостраў на Пірэнейскі, далучыўшыся да іспанскага "Лінэнсе". Потым цягам двух сезонаў гуляў за "Беціс Дэпартыва" — рэзервовую каманду вядомага клуба з Севільі.
Летам 2022-га папоўніў склад португальскага "Трафэншэ", за які правёў 4 матчы.
Пяць раз выходзіў на поле ў форме нацыянальнай зборнай Буркіна-Фасо.
Ласкава вітаем у мінскім "Дынама", Абдул!