ЖАНОЧАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ЗБОРНАЯ ЗНОЎ САСТУПІЛА
Галоўная жаночая каманда нашай краіны правяла заключны матч у межах адборачнай кампаніі Лігі нацый-2024 — на выездзе з баснійкамі. І, на жаль, не дабілася станоўчага выніку — параза 0:1 с прапушчаным на 17-й хвіліне мячом.
На поле стадыёна "Біліна Поле" ў Зеніцы ў складзе гасцей пяць футбалістак мінскага "Дынама"-БДУФК, прычым усе — у "старце". Цалкам паядынак адгулялі абаронца Юлія СЛЯСАРЧЫК (жоўтая картка на 60-й), прадстаўніцы сярэдняй лініі Настасся ЛІННІК (з капітанскай павязкай на рукаве) і Ганна ПІЛІПЕНКА. Вінгера Настассю ШУПО замянілі на 68-й, цэнтрбека Ксенію КУБІЧНУЮ — на 90-й.
У другой сустрэчы ў групе 4 дывізіёна В чэшкі дома не пакінулі шансаў славенкам — 4:0.
|
Г |
В |
Н |
П |
М |
А |
Чэхія |
6 |
4 |
1 |
1 |
11-4 |
13 |
Боснія і Герцагавіна |
6 |
3 |
2 |
1 |
8-6 |
11 |
Славенія |
6 |
1 |
3 |
2 |
4-9 |
6 |
БЕЛАРУСЬ |
6 |
0 |
2 |
4 |
3-7 |
2 |