"ЗАЎЗЯТАРЫ 19 ГАДОЎ ЧАКАЛІ ГЭТАГА ТЫТУЛА"
У панядзелак, 4 снежня, у вечаровым эфіры тэлеканала "Беларусь 5" выйшаў чарговы выпуск праекта "На мяжы фола".
Разам з вядоўцамі больш за дзве гадзіны самыя значныя і цікавыя моманты айчыннага футбольнага сезона-2023 абмяркоўваў Вадзім СКРЫПЧАНКА, які прывёў мінскае "Дынама" да першага за 19 гадоў чэмпіёнскага тытула.
Размова атрымалася жывой, змястоўнай, поўнай эмоцый — і абавязкова для прагляду!