ВЫЗНАЧАЕМ АЎТАРА НАЙЛЕПШАГА ГОЛА "БЕЛА-СІНІХ"!
У 2023-м асноўны склад мінскага "Дынама" забіў ва ўсіх афіцыйных турнірах 86 мячоў (у сярэднім — 2,69 за гульню). Па сканчэнні сезона заўзятарам прапануецца традыцыйная забава — выбраць самы прыгожы з іх.
Апытанка арганізавана ў Instagram-акаўнце "бела-сініх" і праводзіцца па алімпійскай сістэме. 16 трапных стрэлаў — намінантаў раздзелены на пары, у кожнай з якіх трэба назваць пераможцу.
Колькасць прэтэндэнтаў будзе паступова змяншацца ўдвая — пакуль не застанецца адзін НАЙЛЕПШЫ ГОЛ ГОДА.
Першапачаткова на дыстанцыю выходзяць:
Арыньё ("Іслач") vs Арцём Быкаў ("Дынама-Брэст")
Уладзіслаў Марозаў ("Славія") vs Раман Бегуноў ("Дынама-Брэст")
Павел Сядзько ("Гомель") vs Уладзімір Хвашчынскі ("Белшына")
Душан Бакіч ("Асіповічы") vs Уладзіслаў Марозаў ("Энергетык"-БДУ)
Душан Бакіч ("Слуцк") vs Сяргей Паліцевіч ("Смаргонь")
Глеб Жэрдзеў ("Нафтан") vs Данііл Зорын ("Дынама-Брэст")
Павел Сядзько ("Шахцёр") vs Душан Бакіч ("Гомель")
Арцём Быкаў ("Смаргонь") vs Іван Бахар ("Белшына")