ВАДЗІМ СКРЫПЧАНКА ЗАСТАЕЦЦА Ў "ДЫНАМА-МІНСК"
З вялікай радасцю паведамляем, што галоўным трэнерам "бела-сініх" у 2024 годзе будзе Вадзім СКРЫПЧАНКА!
Гэты спецыяліст у мінулым сезоне дапамог здзейсніцца даўняму жаданню тысяч заўзятараў мінскага "Дынама" — зноў убачыць сваю любімую каманду чэмпіёнам Беларусі.
Вадзім Віктаравіч з’явіўся архітэктарам і асноўным рухавіком праекта: стварыў баявіты, аб’яднаны адзінай мэтай калектыў, зараджаў і заражаў падначаленых сваёй нястомнай прагай да перамог, выдатна рэагаваў на любыя выклікі. І абсалютна заслужана разам з хлопцамі перажыў доўгачаканыя залатыя эмоцыі.
Верым, працяг будзе! Перад Вадзімам Скрыпчанкам стаяць не менш амбіцыйныя задачы — не сумняваемся, наш найлепшы трэнер захавае былыя матывацыю, працаздольнасць, імкненне дасягнуць поспеху!
Вадзім Віктаравіч, новы дзень выклікае на бой!