УЗНАГАРОДА ДЛЯ ДАНІІЛА ЗОРЫНА
Перад сённяшнім супрацьстаяннем "бела-сініх" з жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам адбылася прыемная цырымонія — паўабаронца нашай каманды Данііл ЗОРЫН атрымаў прыз як найлепшы гулец лістапада ў чэмпіянаце краіны-2023 ў элітным дывізіёне.
Узнагароду лаўрэату ўручыў дэлегат матчу першы намеснік старшыні Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Андрэй Васілевіч.
У заключным восеньскім месяцы 19-гадовы расійскі футбаліст прыняў удзел у чатырох паядынках мінскага "Дынама" і адзначыўся чатырма забітымі мячамі.