УЛАДЗІСЛАЎ МАРОЗАЎ — WINLINE-ГУЛЕЦ "ДЫНАМА" Ў 2023 ГОДЗЕ

Пастаўлена кропка ў заключнай у гэтым годзе апытанцы ў афіцыйнай групе "бела-сініх" у сацыяльнай сетцы "ЎКантакце". Цягам дзевяці дзён заўзятары мелі мажлівасць выказаць сваё меркаванне пры вызначэнні НАЙЛЕПШАГА ГУЛЬЦА "ДЫНАМА"-2023.
Галоўным лаўрэатам прагназуема аказаўся форвард Уладзіслаў МАРОЗАЎ, выбар на карысць якога зрабілі 144 з 462 рэспандэнтаў (31,17%). Пераможцу намінацыі ў хуткім часе ўручаць адмысловы прыз ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline.
Нагадаем, што па выніках сезона 23-гадовы футбаліст сабраў шмат іншых індывідуальных узнагарод. У прыватнасці, узначаліў спісы снайпераў і самых карысных па сістэме "гол плюс пас" у чэмпіянаце Беларусі-2023, быў прызнаны найлепшым нападнікам і гульцом найвышэйшай лігі.
Віншуем Улада са скарэннем чарговай вяршыні!