"У НАС ЁСЦЬ МАРОЗАЎ, У ВАС ЁСЦЬ МАРОЗ"
Генеральны дырэктар нашага клуба Андрэй ТОЛМАЧ прыняў удзел у відэапраекце хакейнага мінскага "Дынама" — "Winline. У адным звяне".
Андрэй Валер’евіч выказаў падзяку за падтрымку заўзятарам, якія вельмі зачакаліся чэмпіёнскага тытула, распавёў пра вялікую працу для дасягнення выніку, аб жаданні ўтрымацца на вяршыні і яшчэ шмат аб чым.
Абавязкова паглядзіце выпуск цалкам, а таксама прыходзьце на сённяшні паядынак нашых лядовых аднаклубнікаў з маскоўскім "Спартаком" у межах розыгрышу КХЛ-2023/24. Стартавая сірэна прагучыць у 19.10.