ТРЫ ЎЗНАГАРОДЫ ДЛЯ "БЕЛА-СІНІХ" — У КАМАНДНЫХ НАМІНАЦЫЯХ
Мінскае "Дынама" аказалася найбольш адзначаным па выніках цырымоніі закрыцця беларускага футбольнага сезона "Зорны мяч".
Так, "бела-сінім" дасталіся прызы за асобныя дасягненні ў чэмпіянаце краіны-2023 — "Справядлівай гульні" (за найменшую колькасць штрафных ачкоў — папярэджанні / выдаленні) і "Глядацкіх сімпатый" (за найвялікшую сярэднюю наведвальнасць дамашніх і выязных паядынкаў з удзелам каманды).
Апроч таго, у дынамаўскі офіс паехала ўзнагарода "Найлепшая прэс-служба" сярод клубаў айчыннага элітнага дывізіёна.