ШТАБ ДЗМІТРЫЯ ЛЯНЦЭВІЧА ПРАЦЯГНЕ ПРАЦУ Ў МІНСКІМ "ДЫНАМА"
Кантракт з "бела-сінімі" падоўжылі прадстаўнікі трэнерскага штаба дублёраў — стырнавы Дзмітрый ЛЯНЦЭВІЧ, яго асістэнты Генадзь ЛЯСУН і Віктар БАБІЧ, адказны за працу з брамнікамі Аляксандр МАРЦЁШКІН.
Гэтыя спецыялісты ў мінулым сезоне дасягнулі з падначаленымі сур’ёзнага выніку — звышпераканаўчай перамогі ў турніры рэзервістаў (82 ачкі з 84 магчымых).
Не сумняваемся, што і ў наступным годзе Дзмітрій Вальдамаравіч, Генадзь Мікалаевіч, Віктар Аляксандравіч і Аляксандр Аляксандравіч працягнуць максімальна якасна развіваць дынамаўскую моладзь!