Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ПЕРАМОГА НА ТУРНІРЫ ПАМЯЦІ ДЫНАМАЎСКІХ ЛЕГЕНД

26.12.2023

Завершаны традыцыйны міжнародны мемарыял легенд мінскага "Дынама" Юрыя Іванавіча Пагальнікава і Івана Іванавіча Савосцікава. За ўзнагароды змагаліся восем каманд, укамплектаваных юнакамі не старэйшымі за 2008 год нараджэння. А на верхнюю прыступку п’едыстала ўзняліся "бела-сінія"!

На папярэднім этапе падначаленыя Міхаіла Алексіевіча набралі сем ачкоў з дзевяці магчымых, у плэй-оф захавалі свае вароты ў недатыкальнасці. Адзначым, што аўтарам адзінага мяча, забітага ў вырашальнай стадыі ў супрацьстаянні з землякамі з СДЮШАР МТЗ, аказаўся Арцём Саладуха.

ДЫНАМА-МІНСК: Свабода (Калінінград, Расія) — 2:2; Астравец — 1:0; СДЮШАР "Дынама" (Мінск) — 3:1.

1/2 фінала. ДЫНАМА-МІНСК — Арбіта (Мінск) — 3:0.

Фінал. ДЫНАМА-МІНСК — СДЮШАР МТЗ (Мінск) — 1:0.

Трыа нашых футбалістаў атрымалі індывідуальныя статуэткі. Найлепшы гулец спаборніцтваў — Павел Касянік, самы тэхнічны — Алег Нацяткоў, найлепшы гулец каманды — Іван Байдак.

Залатыя медалі прымерылі Раман ЛЯДЗЯН, Ілля КУЗЬМЯНОК, Мацвей ШУЛЬГА, Аляксандр ПЯНКРАТ, Павел КАСЯНІК, Арцём САЛАДУХА, Ягор ГУЛЕВІЧ, Іван КУР’ЯНОВІЧ, Антон ШАЎЧЭНЯ, Андрэй ЖАРДЗЕЦКІ, Сцяпан ГОЛУБ, Даніла АЎСЮКЕВІЧ, Дзмітрый ГАНЕВІЧ, Арцём СЕМЯНКОЎ, Павел ПАБЯРАЙЛА, Іван БАЙДАК, Алег НАЦЯТКОЎ, Кірыл КРУКОЎСКІ, Ягор ЛЬВОЎСКІ, Яўген АЛЕКСІЕВІЧ, Павел ПУНЯ, Ілля ВАСЮКЕВІЧ, Артур КУРМЫСА, Мацвей ТАЛПО, Яфім БАЛАКАН, Мікіта АЛЯКСАНДРАЎ, Марк ЗАЯЦ, Мікіта ВЕРАНКОЎ.

Віншуем хлопцаў і трэнерскі штаб з гэтым поспехам!