ПАВЕЛ СЯДЗЬКО — АЎТАР НАЙЛЕПШАГА ГОЛА "ДЫНАМА" Ў СЕЗОНЕ-2023

У афіцыйнай групе "бела-сініх" у Instagram завяршылася галасаванне, якое было заклікана вызначыць самы прыгожы мяч, забіты нашай галоўнай камандай у гэтым годзе.
Уладальнікам спецыяльнага прыза ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline стаў Павел СЯДЗЬКО, вядомы майстар складаных тэхнічных дзеянняў і класных удараў з розных пазіцый.
Найлепшы, на думку заўзятараў, гол адбыўся 23 верасня — у выязным супрацьстаянні элітнага дывізіёна з "Шахцёрам", калі 25-гадовы футбаліст шыкоўным стрэлам з лёту з-за межаў штрафной пляцоўкі патрапіў у бліжнюю "дзявятку" варот.
Віншуем Паўла з перамогай у намінацыі і зычым ствараць такую ж прыгажосць у дынамаўскай форме і ў далейшым!