"МЫ НЕ БЫЛІ СУПЕРНІКАМІ — ПЕРАМАГЛІ ЎСЕ РАЗАМ"
На Youtube-канале "Беларусь 5" з’явіўся запіс выпуска праекта "Гульня галавой", дзе інтэлектуальную спрэчку за галоўны прыз вялі прадстаўнікі мінскага "Дынама".
Абаронцы Аляксей ВАКУЛІЧ, які ўжо развітаўся з "бела-сінімі", і Максім ШВЯЦОЎ, а таксама нападнік Уладзіслаў МАРОЗАЎ прадэманстравалі сур’ёзную эрудыяванасць пры адказах на пытанні спартовай тэматыкі, раўна як добрую рэакцыю і пачуццё гумару.
Нагадаем, што пераможца штотыднёвага шоў вызначаўся па выніках чатырох перыядаў — у кожным патрабавалася бліснуць кемлівасцю.
Прыемнага прагляду!