"ГУЛЬНЯ ГАЛАВОЙ" З УДЗЕЛАМ "БЕЛА-СІНІХ"

Футбалісты мінскага "Дынама" прынялі ўдзел у інтэлектуальна-забаўляльным шоў "Гульня галавой", якое выходзіць на тэлеканале "Беларусь 5".
У бітве розумаў сутыкнуліся абаронцы Аляксей ВАКУЛІЧ і Максім ШВЯЦОЎ, а таксама нападнік Уладзіслаў МАРОЗАЎ, якія вызначаліся пераможца па выніках чатырох раўндаў.
Нашы хлопцы прадэманстравалі добрыя веды, а хто аказаўся найбольш паспяховым, можна даведацца з эфіра перадачы — у суботу, 16 снежня. Пачатак у 10.25.