Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ГРУПА ФУТБАЛІСТАК ПАКІНУЛА "ДЫНАМА"-БДУФК

20.12.2023

У сезон-2024 "Дынама"-БДУФК увойдзе значна абноўленым з кадравага гледжання, паколькі па сканчэнні тэрміну дзеяння кантрактаў абойму пакінула адразу 11 гульцоў.

У спісе тых, хто сыйшоў, — галкіпер Екацярына ЎЛАСЕВІЧ (Расія), абаронцы Ксенія КУБІЧНАЯ, Настасся ПАПОВА, Аліна СКІДАН (Украіна), Дар’я ТАТАРЫН, хаўбекі Настасся ЛІННІК, Віта НІКАЛАЕНКА, Настасся ШЛАПАКОВА, форварды Вікторыя ВАЛЮК, Екацярына ДУДКО, Дар’я СЦЯЖКО.

Сардэчна дзякуем дзяўчатам за ўнёсак у шматлікія дасягненні каманды, самаадданую працу, мэтанакіраванасць і пастаянную прагу да перамог! Зычым удачы на футбольных палях!