ГАННА ПІЛІПЕНКА — НАЙЛЕПШАЯ ФУТБАЛІСТКА БЕЛАРУСІ-2023
У сталіцы адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця айчыннага футбольнага сезона "Зорны мяч". У межах мерапрыемства былі ўзнагароджаны, у прыватнасці, спецыялісты, настаўнікі і гульцы, якія найбольш праявілі сябе за год.
Шматразовымі лаўрэатамі аказаліся прадстаўнікі "Дынама"-БДУФК, якое зноў забрала ўсе трафеі на нацыянальнай арэне — перамагло ў найвышэйшай лізе, Кубку і паядынку за Суперкубак.
Найлепшай футбалісткай Беларусі-2023 прызнана вопытны хаўбек капітан каманды Ганна ПІЛІПЕНКА, найлепшым трэнерам краіны ў жаночым футболе — Юрый МАЛЕЕЎ.
Ёсць адзначаныя і па выніках чэмпіянату. Лаўры найлепшага галкіпера прымерыла Екацярына ЎЛАСЕВІЧ, найлепшага паўабаронцы — Настасся ЛІННІК. Найлепшая футбалістка турніру — Ганна ПІЛІПЕНКА.