ФЁДАР ЛАПАВУХАЎ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З АЎТАЗАВОДЦАМІ
"Бела-сінія" на мажорнай ноце завяршылі выступленні ў айчынным элітным дывізіёне-2023. У межах 30-га тура на стадыёне "Дынама-Юні" адоленым аказалася жодзінскае "Тарпеда"-БелАЗ — 1:0.
Пасля фінальнага свістка традыцыйны прыз — важкі мясны бокс ад Маладзечненскага мясакамбіната — быў уручаны найлепшаму гульцу ў складзе нашай каманды.
Лаўрэатам стаў Фёдар ЛАПАВУХАЎ, які максімальна надзейна спрацаваў на апошняй мяжы абароны і запісаў на асабісты рахунак 9-ы "сухі" матч у нынешнім чэмпіянаце.