ЕКАЦЯРЫНА ЎЛАСЕВІЧ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ "ДЫНАМА"-БДУФК У СЕЗОНЕ
Падведзена рыса пад чарговым галасаваннем па выніках года. Гэтым разам заўзятарскае веча выбірала галоўную гераіню нашай жаночай каманды, якая, нагадаем, зрабіла трэці запар у сваёй кароткай гісторыі "залаты" хет-трык — зноў заваявала чэмпіёнства, Кубак і Суперкубак краіны.
Найлепшай футбалісткай "Дынама"-БДУФК у сезоне-2023 прызнана Екацярына ЎЛАСЕВІЧ — больш за трэць удзельнікаў апытанкі высказаліся на карысць вопытнага галкіпера, чыя асабістая статыстіка на разгладжаным адрэзку ўражвае (23 паядынкі ва ўсіх турнірах, 4 прапушчаных мяча, 20 "сухіх" гульняў).
Аб усіх выніках плебісцыту можна даведацца ў афіцыйным акаўнце "бела-сініх" у сацыяльнай сетцы "ЎКантакце".