ДЫНАМАЎЦЫ — У СІМВАЛІЧНЫХ ЗБОРНЫХ НАЙВЫШЭЙШАЙ ЛІГІ
На цырымоніі закрыцця айчыннага футбольнага сезона "Зорны мяч" былі абнародаваны сімвалічныя зборныя па выніках чэмпіянату краіны-2023 ў топ-дывізіёне.
У лік 22 найлепшых увайшлі восем прадстаўнікоў мінскага "Дынама", якое пасля вельмі доўгага перапынку заваявала галоўны ўнутраны тытул.
У каманду "А" трапілі абаронцы АРЫНЬЁ і Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ, апорнік Аляксандр СЯЛЯВА, форварды Душан БАКІЧ і Ўладзіслаў МАРОЗАЎ.
У "Б" уключаны гульцы абарончай лініі Раман БЕГУНОЎ і Аляксандр САЧЫЎКА, а таксама хаўбек Данііл ЗОРЫН.